Вокны
Дрэвы голыя амаль што. Апранутыя ідуць.
Там, за вопраткай, у кожным, тое ж самае з вачэй
робіць кожны крок не вольным…
Як зняволіў
гэты
верш.
Снегу б кінуць па радочках. Больш бліскучым нечым хоць.
Той жа попел, відавочна, меў бы рацыю;
наскрозь.
Не кастрычнік гэта. Пэўна. Нейкі ранні лістапад.
Так юнак, бывае й дзеўка, прапануе тэхагляд.
Свидетельство о публикации №116101508709