Мая малiтва
І чаму я жыву не дома?
67 гадоў на двары,
Пражыць колькі яшчэ - не вядома.
Дай энергіі, Божа, мне
Давясці да жніва, што пасеяў!
Хай Альцгаймер мяне абміне
І любоў маё сэрца сагрэе!
Дай, найсвентшы, святло вачам,
Каб пабачыць жыццё ідэі,
Каб убачыў плады яе сам,
Як яна сэрцы сірыя грее!
Дай жа сілу маім нагам
І дай сэрцу агню такога,
На паклон каб не йсці к варагам,
Каб да шчасця знайшлася дарога!
Дай нам, Божа, мір палюбіць,
Для пяшчоты знаходзіць словы!
Зрабі так, каб любові ніць
Між людзьмі мацавала дамовы!
Прасьвятлення магутным пашлі,
Каб палітыкі гэтага сьвету
На ахвяру людзей не вялі
І ў вайне не спалілі б плянэту!
Літасьцівы і ўсемагутны ты!
Пакажы, дзе ёсць ісцін дарога,
І каб пошук не стаўся пустым -
Зрабі зрок душ выяваю Бога!
Свидетельство о публикации №116101307315
за жизни свет Тебе спасибо
и за Твоё терпенье,и за прощенье
прегрешений на Твоей земле
Отец мой,существующий везде
Анастасия
Сергей Хлопотов 2 13.10.2016 17:41 Заявить о нарушении
Станислав Шастак 13.10.2016 19:50 Заявить о нарушении