Песьня - пераклад з рускай мовы

Разумееш, гэта сьмешна, вельмі сьмешна,
Але я такі закончаны дзівак!
Я ганюся за туманам несуцешна,
І з сабою мне ня зладзіць аніяк!
    Люд імкнецца да раскошы,
    Людзі лётаюць па грошы,
    Уцякаюць ад маркоты, ад злых слоў...
    А я еду, а я еду па туманы,
    Па туманы і па водары лясоў!
Разумееш, гэта проста, вельмі проста
Для таго, хто сам сабе сказаў:"Бяжы!"
Уяві, што гэта востра, вельмі востра --
Горы, сонца, піхты, песьні і дажджы!
    Хай паўнюсенька набіты
    Мне ў дарогу чамаданы:
    Памяць,сум, і незьлічоны лік даўгоў...
    А я еду, а я еду па туманы,
    Па туманы і па водары лясоў!


Рецензии