Шэрага колеру дым

Я стамілася раптам - надоўга, у цёмнае ночы,
Мой кастрычнік не скончыцца - шэрага колеру дым.
Мне б да мора паехаць: к табе ў сакавітае Сочы,
Адшукаць да спакойстваў жыццёвых і шчасця хады.

Як складана ў свеце,  што я паступова пісала,
Бо вакол свет рэальны - і боль ад яго неслабы.
Мой квіток страціў мэты між цэглы сапраўдных вакзалаў -
Я сяджу паміж мар:  да мяне б хто квіточак набыў.

Ад хваробы маёй зрэдку лекі якія бываюць -
Шчырасць словаў штодзённых: часцей без прычыны пішы.
Побач нет гэтых лекаў,  я мары гадую на памяць -
Як плацэба-трыпутнік ад раку няшчаснай душы.


Рецензии
прекрасно.
спасибо тебе за это стихотворение.

Моника Фортино   13.10.2016 18:04     Заявить о нарушении