***

У васiльковым Радзiма ўборы,
васiльковы ў квяценнi лён,
васiльковыя вочы-азёры -
васiльковай Радзiме паклон
ад усiх, хто далёка ад дома
скарачае жыццёвы свой лёс,
насталгiя на сэрцы, вядома,
i шчымлвы напеў да нябёс.
I малiтва аб шчасцi адзiнай,
i спагада да роднай зямлi.
ды здалёка пагляд за Радзiмай,
каб на ёй, як належыць, жылi.
Лепшай долi ў жыццi баларуса.
каб квiтнеў Васiлёк i Рабiна.
Груганы, каб не мелi спакусу
да святынь васiльковай краiны.


Рецензии