Неяк будзе жыць i Туча...
Невядома толькі як?
Бо вачам ужо балюча
Бачыць заняпаду знак!
Бачыць пошасці прыкметы:
Апусцеўшыя двары
Лес на сотках, цыгарэты
У саплівай дзетвары.
Ані танцаў, ні футболу
Не чутно і не відно.
У клас першы пойдзе ў школу
Мабыць вучняў тры ажно.
Так паціху вымірае
Райскі кут юначых лет
Звяўшы, зблякшы дагарае
Хараства былы букет!
Ды яшчэ на выхадныя
Ажывае Туча зноў.
Хай душа тугой не ные
Можа стрэну там сяброў!
Можа, зазірнуушы ў вочы,
Ўспомняцца юнацтва дні,
Гнуткі, спраўны стан дзявочы,
Вочак-зорачак агні!
І тады, як бы ў тумане,
Чуць прыкрытая смугой
Туча сэрцу блізкай стане
Той,з дзяцінства дарагой!
Уздыхну на поўны грудзі,
Ў горле праглыну камяк...
Будзе Туча жыці! Будзе!
Веру, хоць не знаю як!
Свидетельство о публикации №116100907337