Сэрца
сярод ілюзій адшукай мой твар.
У тваіх лясах, як мае быць,
я буду лісцем шамацець,
каб ты адчуў мяне...
Навокал цёмныя куткі,
але ж каля сівой ракі
я адшукала маленькае месца,
дзе я пасля дажджу змагла сагрэцца.
То месца - сэрца, што ты пакінуў для мяне.
Свидетельство о публикации №116100706006