Тваёй я захачу халвы!
А думкамі далёка
У краю тым, дзе бор стаіць шумлівы,
Дзе колісь быў я малады, шчаслівы
Дзе не было мне гэтак адзінока
Паміж братоў.
Ды тыя дні,
Як сонейка вясною,
Прайшлі і зніклі. Іх ужо няма.
Прабеглі лета, восень. І зіма
Павольнай набліжаецца хадою.
Мой век зямны.
Перабіраю
Ў памяці былое
Каб адшукаць, дзе сцежкаю змыліўся
Ці можа богу не таму маліўся
Ці мо' натхненне не было святое -
Таго не знаю!
Але хай бог
За тое не карае
Бо я іду з чысцюткаю душою
І досвед той, што я нясу з сабою,
Дае надзею і дапамагае
Жыць без трывог.
О, родны край!
О, сонейка маё, я твой!
Бо без цябе я і святла не бачу
І хоць смяюся, ды душою плачу,
Хістаюся старэчай галавой...
Які адчай!
Ты часам мроісся жывы,
Кранаеш успамінкаў струны
І ў жылах заіграўшы кроў,
Агонь у сэрцы і без дроў
Распаліць і, як колісь юны,
Ласунку босае дзятвы,
Тваёй я захачу халвы!
Свидетельство о публикации №116100508735