Сонейка
Хопіць цемры баляваць.
Будзь сьвятлом ўсім чалавекам
Дай, хоць ў сьне, цябе спаткаць.
Каб угледзець у вышынях
Промняў радасных гульню,
Прыгарнуць душою плыню,
Твайго сэрца цяплыню.
Каб у прыцемках сагрэцца,
Сьмех пачуць з далечыні.
Хай ня стыгне, хай віецца
Твой агеньчык ў цішыні.
Я яго ў далонях буду
Несьці скрозь імжу, як сьцяг.
Не адрыну, не забуду
Мары сонечнай абсяг.
Сярод тлуму і турботаў,
Ў родных ці чужых краях
Грай ў душы нязгаснай нотай,
Асьвятлі зямны мой шлях.
Свидетельство о публикации №116100409291