Ды золак прынясе сустэчу!
І хоць работы досыць многа,
Ды зноў заве мяне дарога
І ўспамін, як мыш, скрабе
Ля сэрца, нібы ля парога.
А час ідзе. Цямнее дзень
Ці сонейка так свеціць цьмяна,
Бо знікла ўсё, што так жадана
І толькі ўспамінкаў цень
Малюе вобраз твой аддана.
Праходзяць дні жыцця чаргою
Турботы ўздагон надзеі,
Дзе па дажджу зноў сонца грэе,
Калосіць жыта залатое
І ад пяшчоты сэрца млее.
Так нам было наканавана
Каб мы нектар сустрэч пазнаўшы,
Не вялі б сонейка чакаўшы
Святло яго нас знойдзе рана
І хоць яно знікае ўвечар
Ды золак прынясе сустэчу!
Свидетельство о публикации №116100407660