Казка Папяровыя людзi
Ва ўборы сінім,
А лялька Ружана
У ружы закахана.
Лялька ж Разалінда
Б'е ды б'е лынды:
На танчыкі ўсё ходзіць,
Карагоды ўсё водзіць.
Ёсць лялька Фіялка:
Любіць яна змалку
Цукеркі клянчыць,
Спяваць ды танчыць.
Жыве лялька Вясёлка.
Яе убор,бы па вясне
Кветнікаў суполку
На сабе ўсю нясе.
Выступае смела,
Карагод вядзе,
Хоць збірай насенне,
Сей яго па вясне.
Каб строі-уборы
Ізноў вырасталі,
Каб вы былі здаровы,
Каб красунямі сталі.
Лялька-цыганка
Нікога не абманула:
Шчаслівая карта
Лялек не абмінула.
Вам і ўборы,
І дух здаровы.
Бы златое сонейка,
Лялька вось новенька.
Але згаварыліся лялькі
Вымагаць яшчэ абноўкі!
Нораў,знаць,гадкі,
І язык падвешан лоўка:
Пашый мне рэглан,
Ды такі шырокі,
Каб што той пан -
На ўсе бокі!
На сукенку ты какетку,
Як соты пчаліныя,
А для такой работкі
Трэба вочы сакаліныя.
Маўляў,новыя сукенкі
Даўно трэба пашыць,
І колькі было тут енку,
Што няма чаго насіць!
А на падоле фальбонкі
Пакручастыя завіліся,
Яшчэ джынсы-варонкі
Да густу нам прыйшліся.
Пашый ты нам блузку
З рукавамі шырокімі,
Ды спадніцу вузкую
Са шліцамі высокімі.
Мы ж лялькі-забаўкі!
Нам пацеркі дробныя,
Бы тая дабаўка
Да іміджу моднага.
А буйныя,нібыта
Чырвоныя вішні,
На шыі забыта
Красуюцца,віснуць.
Дай нам завушніцы
з пацеркамі ў тон -
Мы ж,лялькі-чараўніцы,
Адкрываем сезон
Модных паказаў
У час летняга адпачынку.
Першае месца адразу
Займе лялька Васілінка.
Яшчэ нам на пальчыкі
Уздзень пярсцёнкі цесна,
Каб сонечныя зайчыкі
Паскакалі з песняй.
Насоўкі белыя
Па краях з карункамі
У ручкі белыя
Кладзі дарункамі.
Прынясі нам мяшэчак
З арэхамі,куркумай -
Лялька - малы чалавечак,
Без ласункаў то ж сумуе.
Патрымай нас на руках,
пагушкай на арэлях.
Нам не будзе страх,
Каб і птушкай узляцела
Каторая з нас.
Будзе столькі смеху!
Твае рукі якраз
Нам арэлі-пацеха!
Яшчэ плюснулі вейкамі
І надулі губы,
Ды не стану слухаць вас
На сваю я згубу.
Вас жа парадзіла
На сваю ж галаву:
Сама хаджу як пудзіла,
А ўбораў процьму
Усё лялькам шыю -
Яны ж цяжка паселі
На майстрыхі шыю,
Хоць хлеба і не елі.
Вам бы ў карагодзе
Усё танчыць,гушкаць,
А былі б вы ў гародзе,
Гультайкі-весялушкі.
Эх,лялькі-піяўкі,
Смактаць вы спраўны
Дзеля свайго піяру
Мой талент сапраўдны.
Ад вас стамілася я,
І хутка раззлуюся,
Ад капрызаў вашых
Рукой адмахнуся.
Дык тупнулі ножкай,
Равуць,галосяць,
А майстрыха ,як мага,
Сціхнуць іх просіць.
Дорыць фарбу срэбную,
А яны дык грэбліва:
Нам не тую,
А нясі ты залатую!
Малюю,значыць,ружу.
Ды залатую,-
Расквеціць і ў сцюжу
Прыгажуню любую.
А яшчэ бранзалеты
На руку надзеты:
Срэбныя,залатыя,
Скураныя - любыя.
ляльцы Васіліне
Наткала васілёчкаў,
Бы той любай дзяўчыне,
Што ў сэрцы куточку
Носіць хлопец яе вобраз.
У думках сваіх і мроях
Бачыць яе штораз
У вясельных белых строях.
Дык хіба вам дрэнна
У найлепшым строі?
Евіна вы насенне,
Няма вам супакою!
Сорам быць сквапнымі,
Лялькі вы мае,
Вы харошыя,вабныя.
Чаго ж вам не стае?
Паедзем мы хутка
На сустрэчу мілую,
Наша Ружанка-рутка
Будзе там шчаслівая.
Як любуюцца Васілінай,
Не адводзяць вока!
Слава кветкай-раслінай
Расцвітае высока-далёка!
Хоць малая Фіялка
І яшчэ падрастае,
А выстава так далёка,
Ды паедзе,пабывае.
Яшчэ ляльку змайструю -
Будзе хлопец тут адзін.
Ён мяне,старую,
Будзе слухаць,як сын.
Будзе звацца Іванкам.
Камандзірскім голасам ён
Як падасць каманду -
У вушшу стане звон!
І навядзе парадак
Лялька-хлапчына.
У баб характар гадкі,
Дык трэба тут мужчына!
Не стануць лялькі сварыцца,
А трэба будзе ім
Пгадзіцца,скарыцца
Прад камандзірам сваім.
Яшчэ ляльку Ёлку
Спляту з галінак-лапак,
Каб у вашу суполку
Унясла яна парадак.
Хто будзе сварыцца,
Таму на злы язык
Насыпле колкай ігліцы,
Каб падперла аж кадык!
Не пужай ты,майстрыха,
Гэты лялечны строй -
Ты ж не злая тхарыха
З курынай у зубах галавой.
Не кадык,а зіма,
зіма так падперла,
Што ад холаду сама
Ты ледзь не памерла.
А прыйдзе ізноў зіма,
Дык палі ты печку,
Бо цёплых футраў няма
У лялек-чалавечкаў.
Толькі лёгкія сукенкі
На плячах трапечуць,
Дык холад будзе да енку,
І нас ён скалечыць.
А калі прыйдзе зіма,
Дык палі ізноў ты печку -
Ботаў цёплых няма
На мяху заечым.
Толькі лёгкія пантофлі
На босую ножку,
Каб марозы падохлі! -
Плачуць лялькі-крошкі.
Эх,лялькі-маладайкі!
Аддам замуж па хатах!
Аксамітам ці кітайкай
Апрану вас багата!
Пацеркамі шыю
Абаўю я змейкай,
На сукенцы нашыю
З імем вашым наклейку.
Значыць,на расставанне,
Мае лялькі-лёлечкі,
Танчыць нам да світання
Гапака і полечку.
Да пабачэння,дружа,
Час бо прыспешвае!
Мае лялькі дружна
Развітваюцца спешна.
Госці-ягамосці
Іх даўно зачакаліся,
Бо лялькі штосьці
Доўга убіраліся.
У Васіліны блакітныя
Каснікі струменяцца,
У Разалінды аксамітныя
Белым снегам пеняцца.
Валасы льняныя
Лялькам прычасала,
Грабянцы касцяныя
На галовах замацавала.
А малой Фіялцы
Грабянца не стала,
Дык карону прынцэсы
Велічна ўсклала.
І ніхто не у крыўдзе:
Убораў аж замнога!
Няхай шчасце прыйдзе,
Да нас знойдзе дарогу.
А шчасце у тым,
Каб не расставацца,
Каб назусім
З мілымі заставацца!
Не расстануся з лялькамі -
Буду ім мамкамі,
Не разлучуся з лялькамі -
Буду ім нянькамі.
І жыве так майстрыха
З лялькамі круглы год,
Ад яе ўжо павёўся
Цэлы лялечны народ!
А лялька Іванка
Прагнаў-такі дурное,
Бо была прыманка:
Сэрца меў не злое!
Што даволі рэдка
Паміж нас страчаецца,
Хоць крыўда,злая метка,
Доўга не забываецца,
Але ж гэта казка,
Дык пераможа дабро:
Міласэрнасць,ласка,
Што забыта даўно.
Уздыхнулі лялек грудзі,
Раней бездыханна -суровыя,
І сталі лялькі раптам людзі,
Хоць і папяровыя!
Свидетельство о публикации №116100405839