Абдымi мяне

Мне цяжка дакрануцца да тваёй душы,
У якой надзею ты амаль не варушыў.
Чакай, калі ў тваёй душы прачнецца пачуццё,
якое адцісне мяжу ды забыццё,
Кране твае дзіцячыя імкненні,
якія захлынуліся ў падмене,
Кране твае, ды часу таямніцы,
Успамін пра лета, смачныя суніцы,
Пра мрою, да якой імкнецца сэрца,
Ды ўсё ж спрачаецца, ды мкнецца, мкнецца, мкнецца...

Аддай мяне, альбо не адпускай.
Я ўжо амаль пераступіла край,
Сваіх абмежаванняў розуму ды цела.
Паслухай! Я не гэтага хацела!
Дастукайся ты да сваёй душы
Абмежаванай злосцю. Варушы!
Сябе, свае пачуцці!

Ды абдымай мяне радней за ўсіх...
Спынюся я, ды голас нешта сціх...
Малю, ты абдымі мяне адну радней за ўсіх!
Пакуль мой голас, урэшце, назаўжды не сціх..


Рецензии