Гарэза
Раптам зазвінела -
То мара багата
Да шчасліўцаў прыляцела.
Паўцякалі цені
Ды цёмнай ноччу -
То яе апярэнне
Асляпіла чорны вочы.
Зялёны вочы няўдачы,
Чорны вочы бяды,
Шэры вочы пракляцця,
Сляпыя вочы нуды.
Не буду рваць пяра
У гэнай птушкі
Ні з крыла,ні з хваста,
Бо лёс маю Папялушкі.
А каб хоць адно пяро,
То лёгенька паэту
Складаць вершы было б,
Лавіць рыфму гэту.
У мастака руках
Яно пэндзлем бы стала,
Каб карціна ў вяках
Шэдэўрам расцвітала.
Эге,птушка-казка,
Не хочаш прылятаць,
Бо цяжкі твой абавязак:
Людзей марай чараваць.
А яна,наіўная,
Грэе сэрца і грудзі,
І пад песні салаўіныя
Адчайна мараць людзі,
Каб падняцца на крыло,
Пазнаць шчасце палёту,
Каб аж дух заняло,
І каб згінулі згрызоты.
А потым прызямліцца
Мякка так у кветках,
Вады празрыстай напіцца,
Прачытаць санеты.
Ды не знойдзецца ў блакіце
Ні чаромхі,ні бэзу,
Хоць галінку вазьміце,
Птушкі вы,гарэзы.
Нешта звініць у адказ -
Не разумею яе маўлення,
Ды раз не прыходзіцца на раз -
Будзе і мне збавенне!
Свидетельство о публикации №116100306429