Прошлае
У нейкім утрапенні,
Бо без гаспадара,без
Усё ў запусценні.
А маладыя клёны
Бы пусціліся ў скокі,
Быццам словы-праклёны, -
Так закрылі яны вокны!
А дзіравы плот
Ротам шчарбатым
Робіць ход навылёт
Катам ды сабакам.
Бацька,падпраў плот ты,
Бо лазяць на сваю патрэбу,
Гойсаюць шкоднікі каты,
Дзе трэба і не трэба.
Як падправіў ён плот,
Дык разявіў той рот,
Аж лазіць сталі сабакі!
Гаспадар ты аніякі!
Гэта к слову,проста жарт,
А рэальнасць такая,
Што горш за пажар
Кінутая сядзіба такая.
Няма бацькі даўно:
Паляцела душа ў вырай,
І самотна вакно
Пабачыла белае крылле.
І вочы сабе закрыла
Лісцем клёнаў залатых.
Бо яму ўсё няміла:
Няма людзей тых,
Што хату прыбіралі,
Бы нявесту на пасад,
І за стол сядалі
Многія людзі у рад.
Цяпер няма жыцця:
На дварэ без руху,
Нат сабачага выцця
Не чуваць на скруху.
Ні вясёлага брэху,
Калі гаспадар
З мельніцы прыехаў,
Мукі белай уладар.
Ціха ўсюды,цішыня -
Усё сном пакоіцца,
Толькі прошлага жыцця
Здань белая мроіцца.
Свидетельство о публикации №116100205936