Сямёра дзянькоу
Сем цётак і дзядзькоў,
Што за стол паселі,
Як есці захацелі.
Белая нядзеля
У чырвоным куце
На покуці села
На радасць людзям.
Два панядзелкі
Засцілаюць стол,
Да нядзелі-дзеўкі
Ідуць на паклон.
Серады-серадзіцы,
Блізняты-сястрыцы,
Сядаюць тутака,
Вядуць гутарку.
Два чацвяргі
Нясуць пірагі,
А тры аўторкі
Свечкі ўторкнулі
У гэныя пірагі,
Каб з'есці не змаглі
Індыкі-гультаі,
Хоць губу і раскаталі!
А як працалюбы
За спявалі,
То і за голас любы
Іх таксама паважалі.
"Свечак усіх
Трэба сем,
Што спрацую,
Тое з'ем.
Аж пятнаццаць
Дзён пятніц
У карагодзе
Ды танчаць.
Завушніцы
Лічбай пяць
У вушах іх
Блішчаць.
На зялёнай руні
Танчаць прыгажуні,
А дзве суботы
Абулі боты
мадэльныя,
З абцасамі,
Да нядзелі-дзеўкі
Ідуць з прыпасамі.
Кладуць у кашалі
Паважна,чынна
Пірагі,што спяклі
З добрым начыннем.
Дух гарбаты
Поўніць хату.
Папрацавалі,
Дык і святкавалі.
Ізноў у панядзелак
На работу ўставаць,
Каб брату-аўторку
Змену перадаць.
Гаспадыня-серада,
Як у клопаце маці,
Ніколі не адна,
А побач з працай.
А моцны чацвер
У рабоце,як звер,
Хоць тыдзень ідзе,
Ды многа працы яшчэ.
Пятніца-прасніца
Нітку ссукала,
Што аккуратненька
Тыдзень звязала.
І прыйдуць выхадныя,
Дні святочныя,
Адпачнуць людзі тыя,
Што да працы ахвочыя.
Вось ніяк не збяруся,
Каб на чыстым абрусе
Букет паставіць,
Каб тыдзень праславіць.
І працу будняў,
І час адпачынку -
Кола тыдня круціць
Нас без супынку.
Свидетельство о публикации №116092900573