Пятрусь
Сядзіць на седале -
Ён ўжо ў рабоце:
Спявае на плоце.
Спявае,палкі-ёлкі,
Бы дудка-свісцёлка,
Мне ж ляжаць шчэ хочацца,
Як мядзведзь,варочацца.
Але гарланіць Пятрусь:
Ты працаваць не трусь,
Хоць праца і турбота,
Але не погань-лянота,
Што ганьбіць чалавека -
Так спяваў кукарэка.
Дзякуй,пеўнік,за навуку,
Што будзільнік,ты настукаў
У мазгі мае і вушы -
выключаць цябе я мушу.
А гадзіне,бач ты,сёмай
Пайду на працу з дому.
А гадзіне трэцяй
Ізноў мне свеціць
Слухаць твае спевы,
Кукарэкі- напевы.
Як ты цягнеш ку-у-,
Тое,апошняе,
Што зязюліна ку-ку
Нейкае нядошлае.
Радуеш спевам вясёлым,
Але яго ўжо мала:
Па вёсках і сёлах
Цішэй ўжо стала.
Што за праява?
Не хачу я будзільнік
Электронны ці механічны,
Бо ён не стабільны,
і спеў не гарманічны.
А пятрусь прыгожы
Не толькі апярэннем -
Голас жвавы,строгі,
Гоніць цемры сутарэнне.
А будзільнік нк гоніць -
Да работы толькі звоніць.
Стомлена прачнешся,
Да кнопкі дакранешся...
Бы сабраліся на спеўкі
Петрусі-гарманісты:
У прыроды-дзеўкі
Голас які чысты!
Галасы пазычалі,
Ды раптам замаўчалі,
Быццам лад гарадскі
да нас крочыць напрасткі.
Свидетельство о публикации №116092903714