Сядзяць так лёгка!
На кветку касмею.
Як вы сумелі?
Я так не ўмею!
Сядзяць так лёгка,
Быццам цені,
А дзюбкай таропка
Клююць насенне.
Клюе птушка малая,
Лускае так спрытна!
Да яе другая падлятае
І не клюе,бо сыта.
Чорна пер'ечка ля хваста,
А падкрылле зялёнае,
З чырвонымі бровамі галава,
Да з песнямі-звонамі.
Хоць сядзелася ім лёгка,
Ды кляваць няспелае?
Крыльцамі таропка
Пырхнулі пад сонца белае.
На маім двары
Гэныя госцейкі,
Што ні гавары,
А радасць просценьку
Дораць на бязлюддзі,
Калі бязладдзе,
Калі баляць грудзі
Аб роднай хаце.
Пырх ды пырх - дзе ж вы?
Сцяблінка толькі качаецца.
Чырк ды чырк - у дзевы
Верш мо атрымаецца?
Кажаш,атрымаецца?
А надвор'е штосць
Ніяк не трымаецца,
Бо ужо ідзе дождж.
Ды годзе,дождж,мачыць
Зялёнае пер'ечка,
Бо птушка маўчыць,
Цярэбіць шапку-цемечка.
Рулюе хвост угору,
А пер'ечка падкрылля,
Хоць дождж ёй і гора,
Але добра памыла.
Каб уся зялёная была,
Дык згубілася б у полі,
І спрачацца б не змагла
з ёй прырода болей.
Сядзяць так лёгка:
Маленькае бо цельца,
А сёння ізноў холадна -
Няма сонца цяпельца.
Птушка малая,
Ці бачыш ты,
Што восень палае,
Дык у вырай ляці?!
Сяджу так грузна
На лаве у хаце...
Птушцы - круіз,
А мне - печ ды палаці.
Свидетельство о публикации №116092900276