Дайце мне пагарачэй гарбаты
Ды пацяплей мне дайце плед,
Каб не выходзіць з цёплай хаты,
А з-за акенца бачыць свет.
Дай мне цёплага настрою
Восеньскі плаксівы дождж,
Дай лясам златую зброю,
А мне даруй жыццё ня горш!
Яшчэ на цёплых крылах ветру
Нясі свае халодныя дзянькі,
І між прамнёў сыходзячага лету,
Грай на струнах восеньскай душы.
Ў багне глыбокай, ды ў чорным лесе,
Няхай пяе прыйшоўшы новы час,
На Магілёўшчыне ў Палессі,
Хай паляціць між птушкамі указ.
Свидетельство о публикации №116092711197