Жнейка
толькі росы спалі.
Працавала так старанна.
А суседзі спалі.
Сонейка ўжо паднялося,
абпякае спіну.
Жацi многа засталося -
амаль палавіну.
Стала, Богу памалілась
да зямлі з паклонам.
З новай сілай нахілілась
жыта жаць пакорна.
На сядзібе ў суседкі -
бур'яны гуляюць,
каласочкі вельмі рэдка,
квола выглядаюць.
Пацягнулася зпрасонку,
смачна паснядала.
Чуе - дзесьці жнейка звонка
песню заспявала.
- Вось гультайка - няма жыткі!
Песні ўсё спявае.
Зараз я пажну ўсё жыта,
спяку караваі.
Яшчэ крыху пасядзела
у цяньку, як пава.
- Ох,як нешта ломіць цела!
Ледзьве з лавы ўстала.
Бур'янамі ў яе полі,
жыта заглушыла...
- А за што ж мяне так доля
моцна абдзяліла?!
Сонца за гару скацілась,
пахавала промні.
Жнейка нізка нахілілась
ад вялікай стомы.
Зрэшты, усе снапы злажыла,
дзякуючы Бога.
Бо ў Ім - руплівым сіла.
Рушыла ў дарогу.
Перайшла яе суседка:
- Дзе тут праўда, людзі?!
- Каму - густа, каму - пуста,
а што есьці будзем?
- Не гняві, суседка, Бога.
Ён не вінаваты,
што паспаць ты любіш доўга -
не выходзіш з хаты.
На бок з боку павярнешся -
серп твой заржавее.
З пустазеллем застанешся,
пажнеш - што пасееш.
Калі сееш слезы з потам -
радасць пажынаеш.
Будзеш Бога славіць потым
добрым ураджаем.
Свидетельство о публикации №116092606788