Дом песня
Дзе жывуць і святло, і павага,
Дзе да бліжняга будзе ўвага.
Пабудую такі дом.
У гэтым доме за круглым сталом
Усе збяруцца мне блізкія людзі.
Веру я, што ўсё так і будзе
У гэтым доме за круглым сталом.
Пасаджу я такі сад,
Дзе і бэз, і рамонкі сябруюць,
Мастакі дзе з натхненнем малююць.
Пасаджу я такі сад.
І ад гэтага сада ўдаль
Разбягуцца сцяжынкі-дарожкі...
Калі-небудзь мы стомімся трошкі
І зноў вернемся ў гэты сад.
Пабудую такі дом,
Дзе сынок маці з бацькай шануе,
Дзе ў малітве гучыць: "Алілуя".
Пабудую такі дом.
Пабудую такі дом,
Дзе ўдзячнымі вырастуць дзеці.
Дзе ў свой час разляцяцца па свеце,
Каб аднойчы вярнуцца дамоў.
Пабудую такі дом,
Дзе матуля ўсіх абдымае,
Так пяшчотна і шчыра кахае,
Пабудую такі дом.
Пабудую такі дом,
Дзе ўсіх разам ЛЮБОЎ нас збірае,
Дзе адзін аднаго так кахае,
Бо ў тым доме жыве ГАСПОДЗЬ.
Свидетельство о публикации №116092506855