Студэнцтва

Школа, парта, выпускны...
Кнігі, тэсты, вынікі...
Паступленне, горад Мінск,
БДЭУ, я – эканаміст!
Пераезд і хваляванне,
Інтэрнат і нечаканасць:
Аня, Оля, Ксюша, я;
Ложкі, крэслы, два стала...
Верасень і універ!
Сем хвілін, прыступкі, дзверы.
Людзі, колькасць, жах... званок:
Пары, лекцыі, паток,
Група, стараста, знаёмства,
Невядомасць, ліцаў мноства...
Адаптацыя, пакой.
Нядзеля, ложак, толькі сон!
Панядзелак, пары зноў,
Дзень – вучоба, дзень – спакой.
Дыскатэка, ноч без сна:
Пераклічка, сон – і два!
Хваляванне, адпрацоўка
(восем двоек і канцоўка!)
Інтэрнат, суседзі, госці...
Зноў знаёмствы, ліцаў мноства.
Дзверы, грукат, госць у пакоі
Чаю, цукру ў нас даволі!
Хуткасць, сесія, залік:
Усе хвіліны пад разлік!
Пасля свята і свабода:
Ненадоўга – на паўгода!

2008 г.


Рецензии
Нархоз...Как много в этом звуке!
Мне б написать, да только руки
Увы, сегодня не дойдут.
Другой мне близок институт.

Ваши стихи прочитал с большим интересом. Они тёплые, светлые и человечные :)

Александр Кондор   27.11.2016 21:40     Заявить о нарушении
Спасибо Вам, Александр, что не прошли мимо! Ваши слова подарили мне улыбку, а это многого стоит! :) С наилучшими пожеланиями, Наталька!

Наталька Бурдун   27.11.2016 21:49   Заявить о нарушении