Вясновы ранак
Глядзіць мне ў твар з адбеленых фіранак
І штосьці шэпча ціха, таямніча,
Нібы ізноў мяне ў дзяцінства кліча.
Я адхіліў убок з акна фіранку
І ўбачыў маму мілую на ганку.
Яна збівала масла каля хаты --
Быў ранак працай, бы мастак, заняты.
Глядзеў на маму ўважліва, цікава --
Раса з травы ад працы той сцякала.
Была ў тым ранку кропелька ўспамінаў --
Цвіла ля хаты тонкая каліна.
Буслы здалёк вярнуліся ў буслянку --
Я разам з імі радаваўся ранку.
Вітаў вясну, пагляд яе дзявочы,
Ад зыкаў ранку не адводзіў вочы.
Свидетельство о публикации №116092410266