Жыве навокал прыгажосць
Яна і побач, і далёка...
Яна, як успамін пра штось,
Лунае птушкай ля аблокаў...
Яна ў кропельцы вады,
Яна ў пяшчоце вечаровай,
І ў любві, што дорыш ты,
І ў мілай кветачцы ліловай...
Жыве навокал чысціня --
І ў першым снезе, і ў каханні...
І напаўняе дабрыня
Падораныя нам спатканні.
У кожным з нас жыве паэт.
І кожны з нас мастак, хоць колькі...
Глядзі, які прыгожы свет!..
Бяры яго ў свае далонькі...
Свидетельство о публикации №116092307355
Николай Тарчевский 29.09.2016 09:25 Заявить о нарушении