Ц ж то не цуд
Што нейдзе ў вышыні
Мігае зорка?
Для цябе.
Прыгожа!
І для цябе спяваюць салаў'і...
Ці можа быць інакш?
Ці можа?
Ты паглядзі,якая прыгажосць
Вітае нас!
Смяюцца сонца, хвоі!..
Ты на зямлі на гэтай --
Толькі госць.
Удзячным будзь.
Адкрый свае далоні,
Адкрый далоні
Й колькі маеш моц
Хвалі Хрыста!
Ён -- Госпад!
Мірацворца!
Як хораша, што ТЫ на свеце ёсць...
Як хораша, што ў небе ззяе сонца...
Свидетельство о публикации №116092307168