Слова
Толькі то існуе, свет сабой напаўняе,
Толькі то праз прастору працягвае бег,
Што спрадвеку й навек карані ў мове мае
І што словамі здольны назваць чалавек.
У пачатку было жыватворнае Слова.
Дзеяслоў для сусвету – што зерне палям,
Трапным словам, адмераным своечасова,
Можаш выклікаць ты мінісвет з небыцця.
Каб пазнаць свае месца пад сонцам агністым,
Трэба слова для гэтага месца знайсці;
Каб свой выканаць доўг, захаваўшы дух чыстым,
Трэба шлях спасціжэння адважна прайсці.
То, што вочы не бачаць, але чуе вуха,
Што падмурак грамадам матэрыі ўсей,
Што да мэты прываблівае ў завіруху –
Слова, ты нас трымай і надалей сабой.
21.09.2016
Свидетельство о публикации №116092109039