Размова

Прашу цябе, мой блізкі чалавек,

Насупраць сядзем, паглядзім у вочы...

У дваццаць першым мы жывем стагоддзі

І, спадзяюся, лепшым робім свет.



Прашу, ты падары мне моц вятроў

І шоргат ападаючага лісця,

І песню, што спяваў ты мне калісці

Пра нас з табой, а значыць, пра любоў...



Прашу цябе аб шчодрасці такой --

Ты падары мне сонечнае неба!

Па сутнасці, мне вельмі мала трэба --

Рукі тваёй крананне і спакой...


Рецензии