Пры такiм раскладзе слова
Пры такім раскладзе слова,
І гучаць у нашым вершы
Тыя словы памылкова.
Дзе той ямб і дзе харэй?
Не відаць нам іх вачэй.
Толькі знаўцы праўду скажуць
І складаць як верш пакажуць.
Калі верш складаем сэрцам,
Адчыняе неба дзверцы.
І пяюць тады нам песні,
Дораць вершы нібы кветкі-
І пра ямб,і пра пралескі,
Пра дактыль той каралеўскі,
Пра памер і склад у вершы,
Каб заўсёды быў ён першы!
Свидетельство о публикации №116091910351