Калi ласка, дай мне цiшыню...
Толькi так я блiжэй да Бога.
Не патрэбна мне болей нiчога,
Усе астатнее перацярплю.
Не гукай мяне - я вада,
Што бяжыць, як крынiца, скрозь пальцы
I бянтэжыць усе пачуццi,
Як кахання твайго iмя.
Не кранай мяне - я цяпло,
Да апёкау магу паранiць.
Сярод мноствау дажджлiвых ранiц
Буду тым, што даруе святло.
Адчувай мяне часткай усяго
I я стану агульным цэлым.
У жыццi гэтым з болю i цемры,
Я дазволю табе быць сабой.
Я твой боль да сябе прыму,
Калi знойдзецца час на думку.
Я жадаю трымаць тваю руку...
Калi ласка, дай мне цiшыню...
Свидетельство о публикации №116091802329