Рэчка
Зноў адлёт журавоў
Сум на сэрца навёў
І яно захістала.
Зашчыміла да болю
Ад смугі і тугі:
Апанталі ў няволю
Рэчку два берагі.
Не даюць ей разліцца
На шырокі прастор,
Берагоў камяніца
І чаротны затор.
Толькі ў неба глядзіцца
Сумным позіркам воч,
Глыбіню таямніцы
Закрывае, як ноч.
А надыдуць марозы -
Закуюцца ў лёд
Засмучоныя слёзы
І зацішыцца ход.
Покі сонца запаліць,
Покі прыдзе вясна,
Вось тады ўжо усхваліць
Сваю сілу яна.
Зашуміць, загамоніць,
Ва ўсялад крыгаход,
І на бераг выходзіць
Прабуджоны народ.
Свидетельство о публикации №116091405899
Я в восторге👏👏
Спасибо 🙏🙏🙏большое 🔥огненный котик 🐈. Класс👍👍
-А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор,—
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!-©️
Жыве Беларусь!💐💐💐
С теплом 🌞💗чувств, 🇺🇦✌️🙋Оля
Ольга Ярошенко 03.09.2022 13:06 Заявить о нарушении