Дом пусты...

Дом пусты, цень за паваротам,
Пакінь мяне, прыхадзі потым,
Мо сустрэну, як мае быць,
А пакуль стаіць
За акном морак...
Заўтра не панядзелак
І не аўторак,
А проста дзень, як і іншы,
Але да яго так доўга.
Пустая дарога:
Ані машын ані людзей,
Хто ідзе?
Але ціха і пах Надыму*,
Не хапае запалак і дыму,
Заўтра будзеце.
І чорт ведае, што заўтра будзе,
Але пэўна ведаю - будзе!
Божа, дай тым каму не хапае,
Чысціні і палёгкі, спакою і раю,
Але раю заўчасна даваць не спяшысь,
Бо камусьці яшчэ гэтак хочацца жыць.
Лепш на грэшнай зямлі, чым у раі светлым,
Проста я не здольны жыць без ветру,
Дзе ў дамешак не ўключаны пах тытуню.
Я маню,
Мне да раю даволі далёка,
Як да той адной, што чакае нябога.
Ўспамінаем пра Бога,
Ўспамінаем, што ён жывы...
Толькі калі ўжо пабачым дарогу-
Шлях ў небыцці...
Ухадзі,
Яшчэ рана, не стой ля вокнаў,
І ад страху пад коўдрай увесь прамок я,
І крычаў, і казаў, і шаптаў:
Ухадзі,
Прэч ляці,
Ў вокны мне не свяці,
Ліхтары не гараць ўсё роўна.
Ёсць адзін падман,
Як і ўсё ў жыцці паслядоўна,
Паміраем умоўна,
Не ведая ран
У п'янай бойцы
На чарговай папойцы,
Вы прыйшлі пасля
І сабралі кольцы.
На вясёлых усмешках спірт і дым,
Мы сягоння жывем, мы сягоння не спім...



"пах Надыму"* - Стары Надым - маё роднае мястэчка.


Рецензии