Шэкспiрыяда па-беларуску-7
Ні пазалочаныя помнікі князёў,
Ні мармур не жывей за моцны верш,
Бо між зашмальцаваных камянёў
Тваё святло трывае ў ім паперш.
Плён зрыне марнатраўная вайна,
Паскідвае ўсё статуі з калон;
Пазнішчыць полымя, што меч не зруйнаваў.
Застанецца паэт, а не масон*.
Проць смерці, абыякавасці злых
Адзінай годнасцю знайдзеш праз крок свой лёс,
Каб зрок нашчадкам даць, уцяміць іх
Хто Свет зямны ў нябыт знарок панёс.
Пакуль, паўстанеш ты ў свой Судны Дзень.
Цяпер жыві ў вачах тых любячых цябе.
...
* Варыянт другога слупка:
Плён зрыне марнатраўная вайна,
Паскідвае ўсё статуі калік;
Пазнішчыць полымя, што меч не зруйнаваў.
Застанецца паэт, не будаўнік.)))
...
Перабору, вядома, выбачайце. І не трэба Шэкспіраў на ноч чытаць, гэта шкодзіць.
Усё.
Фота аўтаркі.
Свидетельство о публикации №116091200487