***
Старшыня цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што на выбарах ад апазіцыі перамаглі два кандыдаты ў дэпутаты. Адна з іх -- Алена Анісім. Жанчына, якая стала дэпутатам беларускага парламента, працуе навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі, з'яўляецца намеснікам старшыні "Таварыства беларускай мовы" імя Францішка Скарыны.
Міжволі напрошваецца пытанне: з якога ж часу шчырыя і свядомыя людзі, якія ведаюць мову роднай зямлі, абараняюць яе правы і інтарэсы сталі ў Беларусі апазіцыяй? Хто наклеіў на іх гэту шыльду? Пра гэта і верш.
Дзіўная ў цэнтрвыбаркама пазіцыя:
Мову шануеш, гаворыш на ёй,
Значыцць -- чужы, ты не свой -- апазіцыя.
Хто ж тады Вы, на зямельцы сваёй?
Ваша сумленне, бы ежа, атручана.
Вы адарвалі сябе ад людзей.
Мову, народ, бы жывёлу, замучылі
На тым шляху, што да цемры вядзе.
Антыдзяржаўныя, антынародныя:
Здраднікі часу, памкненняў, надзей...
Вы, як манкурты, -- даўно несвабодныя,
Бо ў кайданы закаваны Ваш дзень.
Можа, не з тымі гулялі Вы цацкамі,
Што ўзненавідзелі ўласны народ?
Веру -- Анісім і Канапацкая
Вынішчаць хутка Ваш д'ябальскі род.
Свидетельство о публикации №116091204221