Пытаннi да лёсу
Такі няроўны, порсткі ды парваны?
То ў мыле я, нібы той конь загнаны,
То ледзь паўзу-плятуся ўпярод!
Хоць мэта мне заранкаю гарыць
Ды шлях прамы я не знайшоў! Шукаю
І на мой лёс часінай наракаю,
Што не адвёў мне часу, каб тварыць!
Тады здаецца мне, што мернаю хадой
Дайшоў бы можа і хутчэй да мэты
Не рваў бы жылаў стрэсам перагрэты
Цаніў бы адпачынак і прастой!
Чаму б не жыць, як воблака плыве
Якому жарсць і стрэсы не вядомы.
Ў нябёсах абмінаць маланкі, громы,
І каб расой не ссохнуць на траве.
Не ведаю, ці змог бы гэтак жыць
Свяціць падслепаватаю газнічкай
Штодзенна ўвіхацца за сінічкай
А жураўля й не спрабаваць злавіць!
Не! Не хацеў бы я, як статак хмар,
Якому жарсць кахання не вядома,
Плысці заўжды і быць усюды дома
Ды атрымоўваць штохвіліны новы твар!
Свидетельство о публикации №116091108673