Слова аб Роднай зямлi

Мая дарагая краіна,
Святая навекі зямля,
У свеце, я веру, адзінай
Мне будзеш, як маці мая.

Куды б мяне шлях ні закінуў,
Куды б ні занёс мяне лёс,
Я сэрца з табою пакіну –
Такую прысягу прынёс…

Ніколі цябе не зракуся
І буду заўсёды з табой.
Табой я заўжды ганаруся,
Тваёю сапраўднай красой,

Што вышыта рэчкай, палямі,
Лугамі і сеткай шляхоў,
Азёрамі, небам, лясамі
І дахамі нашых дамоў.

Заўсёды страчаеш гасцінна
Ты ўсіх, хто з дабром к нам ідзе.
З нябёсаў глядзіць Еўфрасіння
І ўсім памагае ў бядзе…

Таму ў нас заўсёды багата
Са свету шаноўных гасцей,
Якіх сустракаем гарбатай,
А можам – і чымсьці мацней…

Ты наша дзяржава кахання,
Гасціннасці, веры святой.
І ноччу, і ў светлае ранне
Любуюся нашай зямлёй.

                2016-ы год, Мiнск


Рецензии