Натхненне
Словы самі ізноў папрасіліся ў аркушы жыць,
І хоць гэтая справа начэй загубіла нямала,
Я не мог ім адмовіць і проста вось так адпусціць.
Я не мог папрасіць, каб прыйшлі яны заўтра, а шостай,
Ці праз тыдзень які завіталі, як будзе прасцей.
Гэта нельга лічыць нечым другасным, заўтрашнім, простым,
Калі нават так хочацца легчы пад коўдру ў пасцель.
Гэта нельга пакінуць, забыцца, зрачыся наогул,
Адштурхнуць на падворак ці кінуць падалей ў акно.
Гэты момант нам дадзены некім падобным да Бога,
Каб на свет нарадзілася нешта з натхнення твайго.
Каб яно узрастала, сталеючы ў словах паволі,
Набіралася моцы, малюючы рысы свае,
Мацавалася з кожным радком, і пачаўшы сваволіць,
Запісала пяшчотныя рыфмы на грубым стале.
Каб яно не давала заснуць, наганяючы думкі,
І таемныя сцежкі да самага сэрца знайшло,
Размятаючы ўшчэнт па дарозе самоты прытулкі,
Да канца, да апошняга слова, з табою пайшло,
Адпусціла урэшце на хвілю, каб зноў авалодаць-
Ўсё было прадказальным, я ведаў што станецца так,
Надыходзіць часіна сваю атрымаць асалоду
Ды яе псуе надакучлівы брэх сабак...
Гэта ноч нечакана згубіла апошнія зоркі,
Атрымаўшы, нарэшце, спакой, я магу адпачыць,
Толькі ранак, які па-асенняму выдаўся золкім,
Не дае мне астыць...
Свидетельство о публикации №116091004438
А як Вы ставіцеся, калі нехта Вам крыху нешта... дапаможа падшліфаваць?
Лаззаро 12.09.2016 21:31 Заявить о нарушении
Василь Гардзиенак 13.09.2016 01:10 Заявить о нарушении
Верш цудоўны, толькі як Вы паглядзіце на некаторыя заўвагі... Калісьці і мне дапамагалі, цяпер - мая чарга.
1 слупок: "загубіў я" - змяніць на "змарнавана" - каб выкінуць лішняе "я".
2 слупок: "а шостай" - потрэбны коскі з двух бакоў
"легчы пад коўдру" - просіцца штось более цікавае: "збегчы да ранку" ці яшчэ чтосьці цікавей.
4 слупок: "кінуць ў акно" - трэба замяніць на штосьці, бо пасля "ць" можа стаяць толькі у". Магчыма: "Адштурхнуць на падворак ці выкінуць - прэч - у акно. Ці штосьці другое.
5 слупок:" Каб на свет немаўля нарадзілась натхнення твайго" Каб пазбегнуць слова №нарадзілась", лепш "Каб на свет нарадзілася детка натхнення твайго" ці штосьці замест слова "детка".
6,7 слупок: "сталея, малюя,пачыная,пакідая, размятая" - "сталеючы, малюючы,пачынаючы,пакідаючы, размятаючы". Тут трэбе крыху перарабіць. "Да апошняга слова" - коскі з двух бакоў.
8 слупок: "нарэшце" - коскі з двух бакоў
Лаззаро 13.09.2016 10:03 Заявить о нарушении
Лаззаро 13.09.2016 10:04 Заявить о нарушении
Василь Гардзиенак 13.09.2016 21:17 Заявить о нарушении
Толькі вось што знайшлося яшчэ:
3 слупок. падалеЙ Ў акно. пасля Й Ў не ставіцца, толькі У. Можа, "з вачэй у акно"?
6 слупок. "Урэшце"— коскі з двух бакоў,
коска перад "што",
коска пасля "асалоду".
апошні радок шостага— збіты рытм.
Мне вельмі прыемна рэдагаваць такія вершы, як гэты. Асалода!
Лаззаро 19.09.2016 18:10 Заявить о нарушении