Бо з сонцам прачнецца надзея!
А сэрца калоціць у грудзі...
Ці нам давядзецца сустрецца?
Якою сустрэча ўсё ж будзе?
Мо' радасць заззяе вясёлкай
І успыхнуць вачей малахіты?
І стане на сэрцы не золка
Адчую, што я не забыты.
Ці ўскінуцца радасна рукі,
Галоука замре на грудзях?
Ці будзе сканчэнне разлукі?
Ці мукаў душеўных працяг?
Схілаецца сонейка долу,
Не свеціць і душу не грэе
Я ўранку заўсёды вясёлы
Бо з сонцам прачнецца надзея!
Свидетельство о публикации №116090809993