***
Вадой залітыя лугі.
Бо там -- жыве народа слова
І дум адвечных берагі.
З вясной смяюся і сумую,
Нясу ў душы яе спакой,
І песню чыстую, святую,
Што выткаў дзень па-над ракой.
Плыву ў нябёсах белай птушкай,
Люляю хвалі на рацэ...
Мой край мяне ў калысцы гушкаў,
Праменнем гладзіў па шчацэ.
Я сын цнатлівай Беларусі,
Палесскіх кветак і ракіт.
Сваёй краiнай ганаруся,
Нясу у вачах яе блакіт.
Свидетельство о публикации №116090806503