Пагаворым...
http://www.stihi.ru/2016/08/15/9940
Паразмаўляйце са мной, мне млосна.
Хаця пра што-небудзь,
Хаця аб нейкай лухце.
Паразмаўляйце, прашу вас,
Мне можна верыць,
Але гэтак сама кажуць усе...
Але я не такі...
І так кажуць таксама,
Ну што сказаць, я не буду хлусіць.
Чалавек бывае такім прадказальным,
Калі прабуе адказ знайсьці.
Паразмаўляйце са мной, мне блага.
Чытаеш? Чытай, але гэта не верш.
Гэта бакал ў якім горыч і смага
Змяшалісь ў агідны напой найперш.
Паразмаўляйце са мной, мне кепска.
Ты яшчэ чытаеш? Тады чытай.
Наш сусвет не мае абрысу і межаў,
Ды я ўсё ж знайшоў яго небакрай.
Паразмаўляйце са мной, мне можна
Сказаць пра ўсё што турбуе й гняце,
Сказаць аб тым што трываць
невыносна,
Сказаць пра тое што вы ў бядзе...
—————————————————
..........ЛАЗЗАРО
— Пагаворым?
— Ну што ж,
пагаворым.
— Аб усім?
— Аб усім
і ні чым.
Пра жыццё —
пра камедзію-хорар.
І пра час —
"мільгаценнае" "hora".
Пагаворым...
І ўслых
памаўчым.
"Абкалякаем"
"майна" і "віра"
каляінаў —
жыццёвых шляхоў.
Пасмяемся-
паплачымся
шчыра.
І, спаліўшы
дзве "трубішчы"
міра,
пасумуем
над жвірам грахов.
Нарыфмуем
радкоў
летуценных:
"О, якая вакол прыгажосць!"
І, уласныя сцершы сумненні, —
як святло затуліўшыя цені —
абвясцім на ўвесь свет:
"Шчасце ёсць!"
Шчасце ёсць!
Вось яно,
паглядзі-ка
і расчуленым сэрцам адчуй:
мілы край — невялічкі й вялікі —
і ў ім — царства сонейкаў-лікаў,
што не згаснуць
ніколі
ўваччу.
І яшчэ...
як святое,
адзначым
і пазначым
любоўю сваёй:
смех задорны —
жаночы й дзіцячы
і блажэнства
абдымкаў
гарачых.
А астатняе...
верш за табой.
———————————
....... ВАСІЛЬ ГАРДЗІЁНАК
http://www.stihi.ru/avtor/keistut
Я папрасіў і вы пагаварылі.
У гэтым свеце пэўна нехта ёсць
Каму патрэбна слова, песня, ліра,
Хто заўважае свету прыгажосць-
Цудоўная, чароўная, зямная,
Ды не, напэўна незямная ўсё ж...
Бо ў вашых словах ёсць і кветкі мая,
І зор святло і цёплы летні дождж,
Усмешка шчасця вартая сусвету,
І вусны, што гавораць ў цішыні.
Каханне ёсць - я проста гэта ведаў,
Калі яшчэ з'явіўся на Зямлі.
І вось цяпер ў пячоры задумення
Як зніч паўсталі вашыя радкі,
І гэтак цёпла стала у скляпеннях,
Пагавары са мной, пагавары...
Увечары цяпер зусім халодна,
А уначы і пагатоў мароз,
Ў нізіны апускаецца дрымота,
І у яе абдымках я прамёрз.
Да восені ужо рукой адмерыць-
Ў сукенцы жоўтай танчыць і пяе,
Ды як прыемна некаму паверыць,
Забыцца хвіляй і адкрыць сябе...
Даўгая ноч асела на далоні,
Пусціла ў наваколле карані,
Пагавары са мной, пагавары...
І нехта ўсё ж пагаварыў са мною...
———————————————————
..............КЛАЎДЗІЯ СЯМЁНАЎНА
http://www.stihi.ru/avtor/clabramovich
Паразмаўляць? Дык слухайце.
А можна, я на "ты"?
Як сябру. Толькі крыўды хай не будзе.
І суцяшальна-ніабчымнай не чакай лухты,
Што ў выпадках такіх гавораць людзі.
Ці сам сябе не спрабаваў
Схапіць ты за каўнер
Ды вырваць з адзіноты, с прыкрай млосці?
А заўтра будзе новы дзень. І сонейка. Павер.
Ты слухаеш яшчэ? Заходзь у госці.
Я траў духмяных завару.
Ты ж не адзін такі,
Дзяліцца смагай-горыччу ахвочы.
Паразмаўляць? Дык слу..., прабач, чытай мае
радкі.
Я той, каму таксама кепска ўночы.
Паразмаўлялі... Смешна.
Ніабчымная лухта,
Вядома ж, не сагрэе... Ды бывае,
Два словы простых, а - нібыта з чыстага ліста
Жыццё... Ты прыйдзеш? Чайнік астывае.
————————————————————
Сябры! Пагаворым?
Свидетельство о публикации №116090805240
З прывітаннямі.
Ольга Маро 24.09.2016 23:36 Заявить о нарушении
Ах, Заро. Няма часу мне на вершы.(((
Ольга Маро 27.09.2016 21:46 Заявить о нарушении
Дзякую!
Поспехаў Вам, Вольга!
Лаззаро 27.09.2016 22:50 Заявить о нарушении