Святло паэта
Нам вякі святло тваё нясуць.
І радкі, якія сэрцам складзены,
У нашай вечнай памяці жывуць.
Быццам чую голас твой далёкі я,
І, здаецца, тут ты, сярод нас.
Думкі твае ясныя, высокія
Зберажэ навечна слаўны час.
Радасцю душа і шчасцем поўніцца,
Што такую Зорку маем мы.
Хай жыве імЯ тваё...і помніцца
Кожны крок твой светлы на зямлі.
Хай яно ў вяках заўсёды свеціцца
Незгасальным радасным агнём.
І яго святлом той шлях асветліцца,
Па якім наперад мы ідзём.
***Максим Богданович-белорусский поэт,
публицист,литературовед,переводчик,
классик белорусской литературы.
Свидетельство о публикации №116090802160
Иван Радион 07.01.2018 12:44 Заявить о нарушении