Як твой радок мяне усю ноч вiтае!
Чытаю, перачытваю радкі,
Што збераглі цяпло тваёй рукі
І мілы вобраз паўстае як раз.
І чую я чысцюткі срэбны сьмех,
Што ручайком с тваіх грудзей бруіцца
І клічуць вусны слодычы напіцца
А губы абяцаюць рай уцех.
Агнём чароўным напаўняе жылы
Жаданне ў райскі сад зайсці хутчэй,
Дзе малахіты зыркія вачэй
Узродзяць дух, без іх ужо пахілы!
Ляжу. Пішу. А за вакном світае
Прачнуўся дзень, такі бязгрэшны, новы
І сэрцам я яго вітаць гатовы
Як твой радок мяне ўсю ноч вітае!
Свидетельство о публикации №116090810034