Прасi прабачэння
Ах, крыўдзяць ЦЯБЕ?
За што, невядома?
Не маеш правінаў?
А ты пакапайся
глыбей —
у сабе —
мо скуль і ўсплыве
глыба-выкапень: "Вінны!"
Не дзеяй, дык думкай.
Альбо пачуццём,
якое калісьці "іскрОй" "прамільгнула"...
І раптам "прашыла".
"Іголкай".
Жыццё.
І сэрца працяла —
нібыта пад дулам.
Падумай.
Прыпомні.
І звяжаш канцы
якія забыўнасць-рака развязала.
І сам для сябе,
хоць і напрыканцы,
прысуд абвясціш:
"Вінаваты, й нямала!"
Крыўдзіцель — не вораг.
А Божы "арудзь" —
карысная квёламу духу "прылада".
Прасі прабачЭння.
ПрабАчання.
Будзь
мудрэйшым — здымі крыўдавання "асаду".
І сам прабачай.
І прабач.
Далібог,
табе гэта болей — надзённа — патрэбна.
Бо цяжка насіць "за плячыма" мяшок
з каменнямі крыўды —
гнілоццем ганебным.
Яно табе трэба?
На глупстве "не стой"!
Падзякуй за ўрок —
і памылкі запомні...
Блажэнней свяціць,
чым тушыць пад пятой
нябёсы
і ўласнага
сонейка
промні.
————————————————————
Притча:
http://www.stihi.ru/diary/sovest5000/2013-10-09
Свидетельство о публикации №116090502108
Радуюся спатканню
)
Зинаида Полякова 17.09.2016 18:33 Заявить о нарушении
Ці трэба прасіць прабачэння ў чалавека, які зрабіў табе зло? Ці дастаткова шчыра прабачыць яго і забыць? Але розум вяртаецца ў мінулае і турбуе "За што? Як такое магло здарыцца па закону справядлівасці? Можа, гэта— кара за нешта, чаго не ведаеш, напрыклад, за штосьці, зробленае ў мінулым жыцці?
Лаззаро 19.09.2016 21:00 Заявить о нарушении
Люди приходят(может, чтобы обидеть и научить прощать) и уходят, выполнив свою миссию. Естественный отбор. Это не должно мешать жить и радоваться жизни. ))
Зинаида Полякова 19.09.2016 21:36 Заявить о нарушении