Шэкспiрыяда па-беларуску-6

Авой!
Я абяцала апошнюю Шэкспірыяду, але нечакана ўцяміла, што аб нечым забылася.
Сёння ў мяне ўрачыстасці!
Ну і што, што я забылася павіншаваць Аляксандра Рыгоравіча з днём народзін. Лепей пазней, чым ніколі. Я не першая, хто забыўся, напрыканцы.
http://nn.by/?c=ar&i=176483
Затое! Цэлых два санеты.)))

Санет 61 Шэкспіра

Ці гэта ты паўзняў сваёй выявай
Мае павекі стомаю ўначы?
З свайго жадання сон мой прадзіравіў,
Падманам зроку, ценем прасачыў?

Ці гэта дух засланы ад цябе
Здалёк разнюхваць справачкі мае,
Каб выкрыць і зняважыць  у ганьбе,
Праз зайздрасць, і абшар мой, і павет?

А, не. Любіў ты шмат, але не звыш.
Маёй любоўю вочы мне адкрыў,
Маёй любоўю, нібы коткай – мыш,
З табой гуляе вечны вартавы.

Цябе я назіраю, будзь ты сам дзе-кольвек.
Я і здалёк бліжэй, чым нават наваколле.

***

Санет 62 Шэкспіра

Грэх сябелюбства ў вока мне засеў,
І ўзяў душу, і ў кожны ўлез куток.
Каб сродак ад граха які б я меў -
Атарабарыўся ён у сэрцы незнарок.

Няма на свеце твару прыгажэй,
Прамейшых рысаў, каштаўнейшых спраў.
Я сам сабе адлічваю грашэй,
Я сам сябе навек каранаваў.

І толькі ў шкле я бачу, сапраўды,
Пабіты ў дробязь антыкварыят.
І ў супрацьлеглай яснасці тады
Святкую сябелюбства я парад.

То ты (мо я) ўсхваляешся са мной,
Малюючы мой век сваёй красой.

***
З песні слоўца не выкінеш, падумала я. Але й жуда.

Заканчэнне будзе...


Рецензии