Грэх
Вартуе словы ўсе і ўчынкі,
Як я яшчэ зусім дзяўчынкай
Адчула жах сваёй віны.
Збірала грошы па рублю -
Ахвяру Богу не аднойчы
Зноў мама. Я, адвёўшы вочы:
"Лепш нешта ды сабе куплю."
"Дачушка, нельга думаць так,
Рабіць яшчэ ўдвайне, вядома."
Праз нейкі час я еду з дому,
З сабою грошы - любатА!
У местачковай краме кніг
Сабе я выбрала па густу...
Але ў кішэні стала пуста,
Мой кашалёк кудысьці знік!
Укралі! Ці згубіла мо?!
Ні з чым вярнулася да дому,
Ад гора плачу, і ад стомы,
А мама: "Кінь ужо, дармо.
Ты заплаціла за свой грэх,
Што Богу ты пашкадавала,
Дык у цябе вось і прапала!"
Той момант памяць не сатрэ.
Дзяцінства праплылі гады,
Удзячна за навуку маме -
Адказ за грэх нясем мы самі -
Вучу цяпер я маладых.
3.09.2016 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116090404393
Прыпомнілася таксама: "У местачковай краме кніг сабе я выбраў..." У кожным мястэчку было па аднаму кніжнаму магазіну, і мы заходзілі туды, як у храм. Чаму іх не рабілі, як царкву?
А цяпер многа ўсякай літаратуры, і полкі "кішаць" "саміздатам", а не стала выключнасці, багаслоўнасці.
Василий Азоронок 09.02.2017 08:35 Заявить о нарушении
Ядвига Довнар 09.02.2017 22:39 Заявить о нарушении