А
Цвіла, нібы чаромха па вясне.
Яна сукенку белую насіла,
Усмешкаю жыццё вітала ў сне.
Такіх прыгожых болей не бывае, --
Падумаў я, калі яе сустрэў.
Ад думак тых вясна квітнела ў маі,
І квеценню тулілася да дрэў.
Чароўны позірк. Вочы, як азёры,
Што падтапілі думак берагі.
Здавалася, што ў небе чыстым зоры
Яе дзеля любові збераглі.
Я крочыў да яе па Шляху Млечным,
Сплятаў пачуцці ў новыя радкі,
Каб песня аб каханні стала вечнай,
Я з рук не адпускаў яе рукі.
Свидетельство о публикации №116090310398