Н. П

Яшчэ не астылі пачуцці любові,
І ў сэрцы маім дагарае агонь.
Я чую – каханне згасае ад болю,
І лекаў няма, каб прыцішыць той боль.

Мы сёння – чужыя. Мы болей не пара.
А песні, што я прысвячаў быў табе,
Не хоча іграць шасціструнка гітара –
Яна, як і я, пасівела ў журбе.

Іду сваім шляхам: шукаю дарогу,
Дзе вера ўратуе падмануты лёс,
Дзе зноўку надзея заменіць трывогу
І ластаўкай хуткай памкне да нябёс.






 


Рецензии