Роднаму краю!
Дасць бог любавацца табою?
Бо час не спыніць. Ён цячэ і цячэ
І поўніцца сэрца журбою.
Не тая больш моц і жарсці больш няма,
Знікае ўсё ўвачавідкі
І беліць ужо нам галовы зіма -
То Мойры жыццёвыя ніткі
Хоць сонца мінула жыццёвы зеніт,
Ды сэрцам, душою жадаю
Пабачыць вачамі не сон і не міт
А шчасце радзімага краю.
Пабачыць шчаслівыя вочы жанок,
Ды мовы ўчуць ручай срэбны!
Адчуць што не пасынак я, а сынок
І досвед мой людзям патрэбны!
Я больш не журуся, што час не спыніць,
Мой досьвед далей служыць будзе!
Нібы той маяк, пуцяводная ніць
Паказваць к здароўю шлях людзям!
Свидетельство о публикации №116090104598