Ц шыня. Тольк вецер гуляе пол
Грае калоссем жытнёвых хлябоў,
Тут нерухова стаяць і таполі,
Пад лісцем старых, магутных дубоў.
Васількі, колеру цёмнага мора,
Між каласоў старанна плывуць,
Быццам, здаецца, што вось ужо скора,
Гэтыя хвалі на вачах ажывуць.
Шэранькі вожык ляжыць у клубочку,
А бусел вялізны ходзіць вакол:
Што гэта такое ляжыць у цянёчку?
Ня бачыў такога я наўгол!
Хвіліна прайшла, бусел у небе,
Белыя крылы толькі відаць,
А вожык устаў, агледзеўся нясмела,
Ды далей пайшоў па прасторах гуляць...
Свидетельство о публикации №116090103519