Дождж
Капрыза-жнівень.
Вяргіням пышныя галовы
Палошча лівень.
Пад сліў дзіравым парасонам
Ім не схавацца.
А дождж смяецца чыстым звонам:
Давай купацца!
І доіць хмар тугое вымя.
Па лісці хлёстка
З разгону - пырскамі густымі.
На шоўк пялёсткаў
Рассыпаў бісер зіхатлівы -
Сто штук, не меней!
І ўжо вясёлку ловяць слівы
Зялёнай жменяй!
І поўна ў лужынцы на сцежцы
Нябеснай сіні!
І плешчуць сонечнай усмешцы
Лісцём вяргіні.
Жнівень 2016
Свидетельство о публикации №116083109189
Элизабет Стайнер 31.08.2016 21:26 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 31.08.2016 21:30 Заявить о нарушении
и симпатичные девушки в СССР...
Андрей Куценко 04.09.2016 22:17 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 09.09.2016 10:21 Заявить о нарушении