Шэкспiрыяда па-беларуску-5

Сёння два вельмі, вельмі дзіўных санета. Чаму я ўзялася іх перакладаць, не скажу. Няхай гэта застанецца маёй маленькай таямніцай.

Санет Шэкспіра 50

Мне цяжка ў падарожжы на шляху,
Бо ўсведамленне марнасці гняце.
Няўжо ж лягчэй адмовіцца ў пуху:
“Вось, сябра мой даўно абраў пасцель.”

Брыда мая, мой звер, што ўпарта прэ
Мяне з маёй гарушчаю вагой,
Нібы якім інстынктам зразумеў,
Што вершніцы не мілы рух яго.
 
Таму, з пагардай да крывавых шпор,
Што злосць часамі пхне ў яго бакі,
Гаргоча звер адказам у дакор,
Што здзекі нада мною, не над ім.

Што я стагнаць павінна ўсё ж цяжэй:
Ў мінулым радасці мае, туга – далей.

Санет Шэкспіра 51

Дык прамаруджванне прабач мне ты,
Бо цьмяны носьбіт адштурхне хутчэй
Адтуль, дзе ты ў чаканні на лісты.
Паведамленне не патрэбна шчэ.

Што скажа ўбогі геній, як знайдзе,
Якім марудным можа быць імпэт?
Прышпорваючы вецер, як ляцець,
Як рухацца ў няведамы сусвет?

Што ў параўнанні тысяча каней
З пажАдлівасцю дасканалых слёз;
Бясплотны геній, іржучы ў агне,
Мяне ў любоў дзеля любові ўзнёс.

Ад той пары, як зрокся ён цябе знарок,
Імчу я побач, ён ледзь бачыць твой парог.

Нічога не зразумела, шкада.
Працяг будзе, апошні.)))

Ах, да, малюнак аўтаркі.)))


Рецензии
мм, родная мова)
Прыемна.
А яшчэ такі каляровы і сочны малюнак! Дзякую)
Жадаю творчых поспехаў!
З павагай, Яўген.

Евгений Михолап   31.08.2016 17:33     Заявить о нарушении
Насалоджвайцеся.)))

Ольга Маро   31.08.2016 20:04   Заявить о нарушении