Ясен н па-беларуску
Пакідаю свой родны я край.
Ужо не будзе мяне на світанні
Прывітаць каля селішча гай.
Мая хатка зусім ссутуліцца,
Не сустрэне стары сабака.
На маскоўскіх заблытаных вуліцах
Згіну я - няўдалы пісака.
Палюбіў гэты горад з вязамі,
Але ссохся ён, спарахнеў.
Спіць у ім залатая Азія,
Спіць у ім купалоў дзіўны спеў.
А калі маладзік заззяе,
Зоркі выйдуць услед яму.
Зноў я голаву ў суме павешу
І завулкам цягнуся у карчму.
Паўсюль жахі ў гэтай бярлозе...
І ўсю ноч, аж да самага ранку
Мне сябры - прастытуткі ды злодзеі -
Ім я вершы чытаю са шклянкай.
Сэрца б'ецца часцей з кожным крокам.
І ўжо словы ляцяць недарэчы.
Павярнуцца назад мне не можна,
Страціў твар свой даўно чалавечы.
Мая хатка зусім ссутулілась,
Здох даўно той стары сабака
На маскоўскіх заблытаных вуліцах
Недзе згінуў чарговы пісака...
Свидетельство о публикации №116083010530